Беларускія тайбаксёры разграмілі зорных апанентаў на вачах усёй планеты

bg0

Гэта здарылася на турніры Topking World Series, які трансляваўся на 170 краіну. Дзмітрый і Марыя Валенты выходзілі біцца ў беларускіх вышыванках. Двубоі прайшлі 13 верасня ў Мінску, хоць былі арыентаваныя пераважна на азіяцкія краіны. Было заяўлена, што толькі ў Кітаі аўдыторыя тэлегледачоў склала каля… 300 мільёнаў чалавек.

У сценах Белдзяржцырка выступіў самы распіяраны баец муай-тай свету Буакаў, а таксама тры героі праекта “Байцоўскі ген”: Андрэй Кулебін, Дзмітрый Валент і гарадзенец Дзмітрый Варац. У якасці гасцей і секундантаў на байцоўскім шоу прысутнічалі Віталь Гуркоў і знакаміты італьянец Джорджыа Петрасян. Сапернікаў беларусам прывезлі надзвычай моцных — чэмпіёнаў самага прэстыжнага тайскага стадыёна Люмпіні. Абслугоўвалі паядынкі замежныя суддзі і рэферы.

Лёсаванне звяло нашага Андрэя Кулебіна з надзеяй іранскага муай-тай Эйза Аламда Нязамам. У першым раўндзе зорны беларус меў пэўныя праблемы, у другім распачаў агрэсіўны наступ і ўрэшце накаўтаваў іранца ўдарам па сцягне (лоў-кікам). Такім чынам, Андрэй выйшаў у наступны этап турніра Topking World Series, які адбудзецца у Ганконгу.

bg-1

[youtube]https://www.youtube.com/watch?v=PNqWjAuVrho[/youtube]

— У пачатку бою я прапусціў локаць насустрач, таму спачатку прыглядаўся, не хацеў рызыкаваць. Ён біў нестандартна, размашыста. А потым, калі сапернік прытаміўся, пачаў браць сваё. Былі добрыя падказкі з майго кута. Усё пачало выдатна атрымлівацца. Гэта новая для мяне вагавая катэгорыя (70 кг). Буду рыхтавацца да наступнага этапу, да моцных удараў у гэтай катэгорыі трэба прызвычайвацца.

Гарадзенец Дзмітрый Варац (63 кг) выйшаў баксіраваць супраць чэмпіёна стадыёна Люмпіні Ранграві. Тайскі сапернік, збянтэжаны габарытамі беларуса і яго пісьменнай работай, так і не змог трапіць у зону камфорту. У першым жа раўндзе Дзмітрый стрэліў сваёй фірмовай напрацоўкай: без замаху трапіў хай-кікам у сківіцу Ранграві. У выніку — брутальны накаўт.

[youtube]https://www.youtube.com/watch?v=7RBzma7y0ME[/youtube]

4

6Жонка Марыя — першая, хто павіншаваў Дзмітрыя з перамогай

— Наўмысна рыхтавалі гэты ўдар пад Ранграві. Гэта вядомы баец, і ў інтэрнэце хапала відэазапісаў яго выступленняў, — расказаў Дзмітрый Варац адразу пасля паядынку. — Мы з трэнерам прааналізавалі відэа, выявілі слабыя бакі саперніка і спадзяваліся альбо на ўдар правым каленам, альбо на хай-кік у галаву. Так яно і выйшла.

Дзмітрый Валент (77 кг) змагаўся супраць тайца Панома. У першым раўндзе беларус натрапіў на сустрэчны локаць і атрымаў цяжкае рассячэнне. У любы момант двубой маглі спыніць. Але ў другім раўндзе Валент феерычна выключыў Панома левым сустрэчным. Гэта цяжка апісваць. На гэта варта паглядзець.

[youtube]https://www.youtube.com/watch?v=XaGqDq4Lt1E[/youtube]

— Рассячэнне локцем атрымаў, калі паляцеў наперад з апушчанай рукой. Выціраў кроў рукой і, у прынцыпе, кантраляваў саперніка. Вельмі хацелася перамагчы, — дзеліцца ўражаннямі Дзмітрый. — Спадзяюся, што дам рады гэтай траўме і праз тыдзень змагу паехаць у складзе нацыянальнай зборнай на чэмпіянат Еўропы.

8

Дадамо, што на рынг Дзмітрый выйшаў у беларускай вышыванцы. Зрэшты, як і яго жонка Марыя, якая ў роўным двубоі саступіла кітаянцы.

Шчыра віншуем усіх беларусаў!

Гэты байцоўскі вечар увойдзе ў гісторыю нашага спорту. Паведамім і пра тое, што ў Бразіліі беларускі баец ММА Андрэй Арлоўскі сенсацыйна накаўтаваў топавага Антоніа Сільву і вярнуўся на вяршыні сусветных рэйтынгаў.

* * * * * * * *

“Байцоўскі ген” — праект кампаніі ”, мэта якога — пазнаёміць грамадства з нашымі выбітнымі с“Будзьма беларусамі! партоўцамі! Часта іх лепш ведаюць за мяжой, чым дома. А беларускія спартоўцы маюць унікальны лёс, варты ўвасаблення ў фільмах, кнігах, песнях ды прымаўках. Яны — носьбіты беларускага байцоўскага гену — гатовыя зацята біцца за гонар нашай краіны і кожнага беларуса. Знаёмцеся бліжэй, ганарыцеся імі, заўзейце за нашых!

---------------------------------------------------------------------------------

Фота Аляксандра Tarantino Ждановіча

Naviny.by

Введите Ваш email адрес, что бы получать новости:    



Бесплатный анализ сайта Рейтинг@Mail.ru
^ Вверх